Біблія онлайн

Аб'явы


Усю біблію Стары Запавет Новы Запавет




3 ЦАРСТВАЎ 2:43 - Біблія (пераклад А.Бокуна)

Дык чаму не захаваў ты прысягі перад ГОСПАДАМ і загаду, які я табе даў?»

Глядзіце раздзел

Біблія (пераклад В. Сёмухі)

чаму ж ты ня выканаў загаду, які я даў табе прад Госпадам з прысягаю?

Глядзіце раздзел

Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

Дык чаму не захаваў ты прысягі Госпадавай і загаду, які я табе даў?»

Глядзіце раздзел



3 ЦАРСТВАЎ 2:43
7 Крыжаваныя спасылкі  

І паклікаў валадар Гібэонцаў, і размаўляў з імі. А Гібэонцы не былі з сыноў Ізраіля, але з рэшты Амарэйцаў, і сыны Ізраіля запрысягліся [не забіваць] іх, але Саўл спрабаваў зьніш­чыць іх з руплівасьці сваёй дзеля сыноў Ізраіля і Юды.


І паслаў валадар, і паклікаў Шымэя, і сказаў яму: «Ці не запрысяг я табе на ГОСПАДА і ці не засьведчыў табе, кажучы: “У дзень, калі ты зыйдзеш адсюль і пойдзеш туды ці сюды, ведай, што сьмерцю памрэш”? І ты казаў мне: “Добрае слова, якое я пачуў”.


І сказаў валадар Шымэю: «Ты ведаеш усё гэтае зло, і ведае сэрца тваё, якое зло ты зрабіў бацьку майму Давіду. І зьверне ГОСПАД ліхоту тваю на галаву тваю.


Таксама ў Юдзе была рука Божая, што дала ім адно сэрца, каб выканаць загад валадара і князёў, паводле слова ГОСПАДА.


Я [раю]: [Словы] вуснаў валадара захоўвай дзеля словаў прысягі перад Богам.


Дзеля гэтага трэба падпарадкоўвацца ня толькі з увагі на гнеў, але і на сумленьне.