і сказаў: «Агар, нявольніца Сарай, адкуль ты прыйшла і куды ідзеш?» Яна адказала: «Ад аблічча Сарай, гаспадыні маёй, я ўцякаю».
3 ЦАРСТВАЎ 19:9 - Біблія (пераклад А.Бокуна) І прыйшоў туды, і начаваў у пячоры. І вось, слова ГОСПАДА да яго, і Ён сказаў яму: «Што ты тут, Ільля?» Біблія (пераклад В. Сёмухі) І ўвайшоў ён там у пячору і начаваў у ёй. І вось, было да яго слова Гасподняе, і сказаў яму Гасподзь: што ты тут, Ільля? Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) І, прыбыўшы туды, заначаваў у пячоры. І вось, прамовіў да яго Госпад, і сказаў яму: «Што ты тут робіш, Ілля?» |
і сказаў: «Агар, нявольніца Сарай, адкуль ты прыйшла і куды ідзеш?» Яна адказала: «Ад аблічча Сарай, гаспадыні маёй, я ўцякаю».
І сталася, калі пачуў [гэта] Ільля, ён закрыў аблічча сваё плашчом сваім, і выйшаў, і стаў каля ўваходу ў пячору. І вось, голас да яго кажа: «Ільля, што ты тут?»
І цяпер, навошта табе шлях у Эгіпет, каб піць ваду з Нілу? І навошта табе шлях у Асірыю, каб піць ваду з ракі?
Хто дасьць мне ў пустыні прыстанішча, каб я мог пакінуць народ мой і адыйсьціся ад яго? Бо ўсе яны — чужаложнікі, зборышча здраднікаў.
І выйшаў Ёна з гораду, і сеў з усходняга боку гораду, і зрабіў сабе там будан, і сеў пад ім у ценю, каб убачыць, што станецца ў горадзе.
тыя, якіх сьвет ня быў варты, туляліся па пустынях і горах, па пячорах і шчылінах зямлі.