І Салямон адказаў на ўсе словы ейныя, і не было нічога, што было схавана перад валадаром, на што ён ня мог адказаць ёй.
3 ЦАРСТВАЎ 10:4 - Біблія (пераклад А.Бокуна) І ўбачыла валадарка Шэвы ўсю мудрасьць Салямона, і дом, які ён пабудаваў, Біблія (пераклад В. Сёмухі) І ўбачыла царыца Саўская ўсю мудрасьць Саламона і дом, які ён пабудаваў, Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) А царыца Сабы, бачачы вялікую мудрасць Саламона і дом, які ён збудаваў, |
І Салямон адказаў на ўсе словы ейныя, і не было нічога, што было схавана перад валадаром, на што ён ня мог адказаць ёй.
і багацьце ежы на стале ягоным, і дамы слугаў ягоных, і паставу паслугачоў ягоных, і адзеньне іхняе, і чашнікаў ягоных, і цэласпаленьні, якія ён складаў у Доме ГОСПАДА, і была яна ў захапленьні.
І пачуў увесь Ізраіль пра гэты суд, як прысудзіў валадар; і баяліся перад абліччам валадара, бо бачылі ў ім мудрасьць Божую, каб чыніць суд.
Акрамя таго, што Эклезіяст быў мудры, ён вучыў таксама людзей ведам, і прыслухоўваўся, і дасьледаваў, і склаў шмат прыповесьцяў.
Валадарка з Поўдня паўстане на суд з пакаленьнем гэтым і асудзіць яго, бо яна прыходзіла з краю зямлі паслухаць мудрасьці Салямона; і вось, тут большы за Салямона.
А Я кажу вам, што нават Салямон у-ва ўсёй славе сваёй не апранаўся так, як адна з іх.
Паглядзіце на лілеі, як яны растуць, не працуюць, не прадуць; але кажу вам, што і Салямон ва ўсёй славе сваёй не апранаўся так, як кожная з іх.