Ён зрабаваў скарбы Дому ГОСПАДА і скарбы дому валадара, і ўсё забраў, і забраў усе шчыты залатыя, якія зрабіў Салямон.
3 ЦАРСТВАЎ 10:17 - Біблія (пераклад А.Бокуна) і трыста малых шчытоў са шчырага золата, тры міны золата пайшло на кожны шчыт. І паставіў іх валадар у доме з лесу Лібанскага. Біблія (пераклад В. Сёмухі) і трыста меншых шчытоў з каванага золата, па тры міны золата пайшло на кожны шчыт; і паставіў іх цар у доме зь ліванскага дрэва. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) і трыста меншых шчытоў з добрага золата; на кожны такі шчыт пайшло тры міны золата; і паставіў іх цар у доме з лесу лібанскага. |
Ён зрабаваў скарбы Дому ГОСПАДА і скарбы дому валадара, і ўсё забраў, і забраў усе шчыты залатыя, якія зрабіў Салямон.
І пабудаваў ён дом з лесу Лібанскага ў сто локцяў даўжыні, і пяцьдзясят локцяў шырыні, і трыццаць локцяў вышыні, на чатырох шэрагах слупоў кедровых, і бэлькі кедровыя былі паложаныя на слупы.
І ўзыйшоў Шышак, валадар Эгіпту, на Ерусалім, і забраў скарбы Дому ГОСПАДА і скарбы дому валадара, і ён узяў усё, і забраў шчыты залатыя, якія зрабіў Салямон.