Ты сказаў: “Робячы дабро, буду рабіць дабро табе, і зраблю насеньне тваё як пясок марскі, якога нельга палічыць дзеля мноства [яго]”».
2 ЦАРСТВАЎ 7:25 - Біблія (пераклад А.Бокуна) І цяпер, ГОСПАДЗЕ Божа, умацуй на вякі слова Тваё, якое сказаў Ты адносна слугі Твайго і дому ягонага, і выканай тое, што прамовіў. Біблія (пераклад В. Сёмухі) І сёньня, Госпадзе Божа, умацуй навечна слова, якое вымавіў Ты пра раба Твайго і пра дом Ягоны, і выканай тое, што Ты вымавіў. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Дык цяпер, Госпадзе Божа, умацуй на векі слова, што сказаў Ты адносна паслугача Свайго і роду яго, і выканай тое, што прадказаў! |
Ты сказаў: “Робячы дабро, буду рабіць дабро табе, і зраблю насеньне тваё як пясок марскі, якога нельга палічыць дзеля мноства [яго]”».
Ты паставіў народ Твой, Ізраіля, як выбраны народ Твой на вякі, і Ты, ГОСПАДЗЕ, стаўся яму Богам.
І будуць славіць на вякі імя Тваё, кажучы: “ГОСПАД Магуцьцяў — Бог Ізраіля”. А дом слугі Твайго Давіда будзе моцна стаяць перад абліччам Тваім.
каб зьдзейсьніў ГОСПАД слова Сваё, якое гаварыў мне, кажучы: “Калі сыны твае будуць захоўваць шляхі свае і калі будуць хадзіць перад абліччам Маім у праўдзе ўсім сэрцам сваім і ўсёю душою сваёй, ня будзе адкінуты нашчадак твой ад пасаду Ізраіля”.
І цяпер, Божа Ізраіля, няхай спраўдзяцца словы Твае, якія Ты гаварыў слузе Твайму, Давіду, бацьку майму.
І цяпер, ГОСПАДЗЕ, Божа Ізраіля, няхай будзе зьдзейсьнена слова Тваё, якое Ты сказаў слузе Твайму Давіду.
Гэта кажа Госпад ГОСПАД. Яшчэ ў гэтым Я буду прыхільным да дому Ізраіля, каб зрабіць ім тое, што Я памножу ў іх людзей як авечак.
Адказаў ёй Элькана, муж ейны: «Рабі, што добра ў вачах тваіх. Заставайся, пакуль яго не адымеш ад грудзей. Толькі няхай ГОСПАД зьдзейсьніць словы Свае». І засталася маці дома, і карміла сына свайго, пакуль не адняла яго ад грудзей сваіх.