І сказаў яму Ёаў: «Ня будзеш ты ў гэты дзень дабравесьнікам, але паведаміш іншым разам. Сёньня ты ня будзеш дабравесьнікам, бо сын валадара забіты».
2 ЦАРСТВАЎ 18:21 - Біблія (пераклад А.Бокуна) І сказаў Ёаў Кушаніну: «Ідзі і паведамі валадару, што ты бачыў». І пакланіўся Кушанін Ёаву, і пабег. Біблія (пераклад В. Сёмухі) І сказаў Ёаў Хусію: ідзі, данясі цару, што бачыў ты. І пакланіўся Хусій Ёаву і пабег. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) І сказаў Ёаб кушыту: «Ідзі і скажы цару, што ты бачыў». Кушыт пакланіўся Ёабу і пабег. |
І сказаў яму Ёаў: «Ня будзеш ты ў гэты дзень дабравесьнікам, але паведаміш іншым разам. Сёньня ты ня будзеш дабравесьнікам, бо сын валадара забіты».
І другі раз Ахімаац, сын Цадока, сказаў Ёаву: «Што б ні было, я таксама пабягу за Кушанінам!» А Ёаў сказаў: «Чаму ты хочаш бегчы, сын мой, калі няма добрай весткі».
[Ён сказаў]: «Што б ні сталася, пабягу». І [Ёаў] сказаў яму: «Бяжы!» І Ахімаац пабег напрасткі, і апярэдзіў Кушаніна.
І вось, прыйшоў Кушанін, і сказаў Кушанін: «Добрую вестку прыношу, гаспадару мой, валадар. Бо адпомсьціў ГОСПАД за цябе, [выбаўляючы] цябе з рук усіх тых, якія збунтаваліся супраць цябе».