2 ЦАРСТВАЎ 12:24 - Біблія (пераклад А.Бокуна) І суцяшаў Давід жонку сваю Батшэву, і ўвайшоў да яе, і спаў з ёю. І яна нарадзіла яму сына, і ён даў яму імя Салямон. І ГОСПАД палюбіў яго, Біблія (пераклад В. Сёмухі) І суцешыў Давід Вірсавію, жонку сваю, і ўвайшоў да яе і спаў зь ёю; і яна нарадзіла сына і дала яму імя: Саламон. І Гасподзь палюбіў яго Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) І спачуваў Давід сваёй жонцы Бэтсэбе, і, увайшоўшы да яе, спаў з ёю, і яна нарадзіла яму сына, і ён даў яму імя Саламон. І Госпад палюбіў яго, |
А калі споўняцца дні твае і ты супачынеш з бацькамі тваімі, Я ўзбуджу насеньне тваё пасьля цябе, якое выйдзе з нутра твайго, і ўмацую валадарства ягонае.
І сказаў Натан Батшэве, маці Салямона, кажучы: «Ці ты ня чула, што валадарыць Адонія, сын Хагіты, а гаспадар наш Давід [пра гэта] ня ведае?
І сказаў валадар Давід усёй царкве: «Салямон, сын мой, якога аднаго выбраў Бог, малады і кволы, а праца гэта вялікая, бо не для чалавека будыніна гэтая, але для ГОСПАДА Бога.
А гэтыя нарадзіліся ў яго ў Ерусаліме: Шыма, Шаваў, Натан і Салямон, чатыры ад Бат-Шэвы, дачкі Аміэля;
Ці ня з іх прычыны саграшыў Салямон, валадар Ізраіля? У шмат якіх народаў не было валадара, як ён, і ён быў умілаваным Богам сваім, і Бог паставіў яго валадаром над усім Ізраілем; але нават яго ўвялі ў грэх жонкі чужаземныя.
Да Бэн’яміна сказаў: «Улюбёны ГОСПАДАМ будзе жыць у бясьпецы пры Ім. Ён будзе засланяць яго ўсе дні, і супачыне ён у рамёнах Ягоных”.