А рэшту людзей даручыў у руку брату свайму Абішаю, які стаў у шыхце супраць сыноў Амона.
2 ЦАРСТВАЎ 10:9 - Біблія (пераклад А.Бокуна) І ўбачыў Ёаў, што войскі супраць яго сьпераду і ззаду, і выбраў сабе выбранцоў Ізраіля, і паставіў іх у шыхты супраць Сірыйцаў. Біблія (пераклад В. Сёмухі) І ўбачыў Ёаў, што няпрыяцельскае войска было пастаўлена супроць яго і сьпераду і ззаду, і выбраў воінаў з усіх адборных у Ізраілі і выставіў іх супроць Сірыйцаў; Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Такім чынам, Ёаб, бачачы, што бой падрыхтаваны супраць яго і спераду, і ззаду, адабраў людзей з усіх выбраннікаў Ізраэля і паставіў баявы строй супраць сірыйцаў; |
А рэшту людзей даручыў у руку брату свайму Абішаю, які стаў у шыхце супраць сыноў Амона.
І выйшлі сыны Амона, і сталі ў шыхт перад уваходам у браму. А Сірыйцы з Цовы і Рэхову і людзі з Тову і Маахі асобна [стаялі] ў полі.
І скіраваў Давід траціну людзей сваіх пад руку Ёава, траціну — пад руку Абішая, сына Цэруі, брата Ёава, і траціну — пад руку Іттая з Гату. І сказаў валадар народу: «Я таксама пайду з вамі».
І павярнуўся Юда, і вось, у іх бітва сьпераду і ззаду. І клікалі яны да ГОСПАДА, і сьвятары затрубілі ў трубы.