І Салямон склаў як ахвяру мірную, якую ахвяраваў ГОСПАДУ, дваццаць дзьве тысячы валоў і сто дваццаць тысячаў авечак. І асьвяцілі Дом ГОСПАДА валадар і ўсе сыны Ізраіля.
2 ЛЕТАПІСАЎ 35:7 - Біблія (пераклад А.Бокуна) І даў Ёсія для сыноў народу, для ўсіх, што былі там, авечак, ягнятаў і маладых козаў, усё на ахвяру пасхальную, лікам трыццаць тысячаў, і тры тысячы валоў. Гэта [ён даў] з маёмасьці валадара. Біблія (пераклад В. Сёмухі) І даў Ёсія ў дарунак сынам народу, усім хто там, з дробнага быдла ягнят і казлоў маладых, усё дзеля ахвяры пасхальнай, лікам трыццаць тысяч і тры тысячы валоў. Гэта з маёмасьці цара. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Прытым Осія даў кожнай супольнасці, якая там знаходзілася, дзеля Пасхі, ягнят і казлоў са статкаў: трыццаць тысяч, і валоў — тры тысячы — усё з маёмасці цара. |
І Салямон склаў як ахвяру мірную, якую ахвяраваў ГОСПАДУ, дваццаць дзьве тысячы валоў і сто дваццаць тысячаў авечак. І асьвяцілі Дом ГОСПАДА валадар і ўсе сыны Ізраіля.
І яшчэ, з зычлівасьці маёй для Дому Бога майго, я маю ўласнае золата і срэбра; і я аддаў на Дом Бога майго, звыш усяго, што я падрыхтаваў на Дом Сьвяты:
бо Эзэкія, валадар Юды, даў для царквы тысячу валоў і сем тысячаў авечак, а князі далі для царквы тысячу валоў і дзесяць тысячаў авечак; і шмат сьвятароў асьвяціліся.
А частку валадара з маёмасьці ягонай [ён прызначыў] на цэласпаленьні, на цэласпаленьні раніцаю і ўвечары, і на цэласпаленьні ў суботы і ў маладзікі, і на ўрачыстыя сьвяты, як напісана ў Законе ГОСПАДА.
І зарэжце пасхальнае [ягня], і асьвяціцеся, і прыгатуйце яго для братоў сваіх, робячы [гэта] паводле слова ГОСПАДА, [дадзенага] праз рукі Майсея».
І князі ягоныя давалі ахвотна народу, сьвятарам і лявітам. Хількія, Захарыя і Ехіэль, начальнікі ў Доме Божым, далі сьвятарам на ахвяру пасхальную дзьве тысячы шэсьцьсот [авечак] і трыста валоў.
Як авечкі пасьвячоныя, як авечкі Ерусаліму ў [дні] сьвятаў ягоных, так гарады спустошаныя стануцца поўныя лю-дзей як авечак, і даведаюцца, што Я — ГОСПАД”».
А князь мае рупіцца пра цэласпаленьне, ахвяру хлебную і вадкую на сьвяты, маладзікі, суботы і на ўсе ўрачыстасьці дому Ізраіля. Ён робіць ахвяру за грэх, ахвяру хлебную, цэласпаленьні і ахвяры мірныя, каб ачысьціць дом Ізраіля.