2 ЛЕТАПІСАЎ 33:20 - Біблія (пераклад А.Бокуна) І супачыў Манаса з бацькамі сваімі, і пахавалі яго ў доме ягоным. І пачаў валадарыць Амон, сын ягоны, пасьля яго. Біблія (пераклад В. Сёмухі) І спачыў Манасія з бацькамі сваімі і пахавалі яго ў доме ягоным. І зацараваў Амон, сын ягоны, замест яго. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Такім чынам, супачыў Манаса са сваімі бацькамі ды пахавалі яго ў яго доме. І па ім цараваў сын яго Амон. |
Трыццаць два [гады] было яму, калі пачаў валадарыць, і ён валадарыў у Ерусаліме восем гадоў, і адыйшоў, і [ніхто] не шкадаваў. Пахавалі яго ў горадзе Давіда, але не ў магілах валадарскіх.
І супачыў Эзэкія з бацькамі сваімі, і пахавалі яго вышэй магілаў сыноў Давіда, і ўшанавалі яго пасьля сьмерці ягонай увесь Юда і жыхары Ерусаліму. І пачаў валадарыць Манаса, сын ягоны, пасьля яго.
А малітва ягоная, і як [Бог] быў упрошаны ім, і ўвесь грэх ягоны, і нявернасьць ягоная, і месцы, на якіх ён пабудаваў узвышшы і паставіў Астартаў і балваноў перад скарэньнем сваім, вось, яны запісаныя ў Летапісе Хазая.
Дваццаць два гады было Амону, калі пачаў валадарыць, і ён валадарыў два гады ў Ерусаліме.
Слова ГОСПАДА, якое было да Сафоніі, сына Кушы, сына Гедаліі, сына Амарыі, сына Эзэкіі, у дні Ёсіі, сына Амона, валадара Юды.
І памёр Самуэль, і сабраўся ўвесь Ізраіль, і плакалі па ім, і пахавалі яго ў доме ягоным у Раме. А Давід устаў і пайшоў у пустыню Паран.