А народ, які ў ім, ён вывеў і паклаў пад пілы, ламы жалезныя і сякеры жалезныя, і вывеў іх у печы цагельныя. Так учыніў ён з усімі гарадамі сыноў Амона. І вярнуўся Давід і ўвесь народ у Ерусалім.
2 ЛЕТАПІСАЎ 25:12 - Біблія (пераклад А.Бокуна) І дзесяць тысячаў жывых узялі ў палон сыны Юды; і прывялі іх на вяршыню скалы, і скінулі іх з вяршыні скалы, і ўсе яны разьбіліся. Біблія (пераклад В. Сёмухі) і дзесяць тысяч жывых узялі сыны Юдавыя ў палон, і прывялі іх на вяршыню скалы, і скінулі іх зь вяршыні скалы, і ўсе яны разьбіліся цалкам. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) І іншых дзесяць тысяч ваяроў сыны Юды ўзялі ў палон, і прывялі да абрыву якойсьці скалы, і спіхнулі іх з вяршыні ў бездань, так што ўсе пазабіваліся. |
А народ, які ў ім, ён вывеў і паклаў пад пілы, ламы жалезныя і сякеры жалезныя, і вывеў іх у печы цагельныя. Так учыніў ён з усімі гарадамі сыноў Амона. І вярнуўся Давід і ўвесь народ у Ерусалім.
А народ, які быў у ім, вывеў і палажыў іх пад пілы, і цапы жалезныя, і сякеры. Гэтак зрабіў Давід з усімі гарадамі сыноў Амона. І вярнуўся Давід і ўвесь народ у Ерусалім.
І цяпер, вось, сыны Амона, Мааву і [жыхары] гары Сэір, праз якіх Ты не дазволіў Ізраілю перайсьці, калі ён выходзіў з зямлі Эгіпецкай, і яны абмінулі іх, і ня зьнішчылі іх.
А Амазія ўмацаваўся, і павёў народ свой, і пайшоў у даліну Салёную, і пабіў сыноў Сэіру дзесяць тысячаў.
А людзі з дружынаў, якіх Амазія вярнуў, каб яны не ішлі з ім на вайну, рассыпаліся па гарадах Юды, ад Самарыі аж да Бэт-Харону; і забілі там тры тысячы [чалавек], і нарабавалі здабычу вялікую.
І ўзгарэўся гнеў ГОСПАДА на Амазію, і Ён паслаў да яго прарока, і той сказаў яму: «Дзеля чаго ты шукаеш багоў народу, якія ня выбавілі народу свайго ад рукі тваёй?»
Няхай будуць скінутыя ў рукі Скалы судзьдзі іхнія, і пачуюць яны словы мае, бо яны прыемныя.