Біблія онлайн

Аб'явы


Усю біблію Стары Запавет Новы Запавет




2 ЛЕТАПІСАЎ 10:19 - Біблія (пераклад А.Бокуна)

І адыйшоў Ізраіль ад дому Давіда аж па сёньняшні дзень.

Глядзіце раздзел

Біблія (пераклад В. Сёмухі)

Так адасобіліся Ізраільцяне ад дома Давідавага да сёньня.

Глядзіце раздзел

Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

І Ізраэль адлучыўся ад дому Давіда аж па сённяшні дзень.

Глядзіце раздзел



2 ЛЕТАПІСАЎ 10:19
10 Крыжаваныя спасылкі  

І ўвесь Ізраіль убачыў, што валадар яго ня слухае, і адказаў народ валадару, кажучы: «Якая нашая частка ў Давідзе? Няма нам спадчыны з сынам Есэя! Па намётах сваіх, Ізраіль! Цяпер глядзі на дом свой, Давідзе!» І разыйшоўся ўвесь Ізраіль у намёты свае.


І тыя насілы былі доўгія, і канцы насілаў Каўчэгу былі відаць перад Давірам, але не было іх відаць звонку; і яны там да сёньняшняга дня.


Ад дзён бацькоў нашых аж да дня гэтага мы ў вялікай правіне; і за беззаконьні нашыя мы, валадары нашыя, сьвятары нашыя аддадзеныя ў руку валадароў земляў [гэтых] пад меч, у палон, на рабаваньне і на асаромленьне аблічча, як у дзень гэты.


І Я зраблю, што насеньне ягонае будзе трываць вечна, і пасад ягоны — як дні нябёсаў.


«А ты, сыне чалавечы, вазьмі сабе [кавалак] дрэва і напішы на ім: “Для Юды і сыноў Ізраіля, таварышаў ягоных”. І вазьмі другі [кавалак] дрэва і напішы на ім: “Для Язэпа і ўсяго дому Ізраіля, таварышаў ягоных”.


Яны прыйшлі да сыноў Рубэна, сыноў Гада і паловы калена Манасы ў зямлю Гілеад і прамовілі да іх, кажучы:


Таксама іншых дванац­цаць камянёў палажыў Егошуа на сярэдзіне Ярдану, дзе стаялі сьвятары, якія несьлі Каўчэг Запавету. Яны там знаходзяцца да сёньняшняга дня.