Прыймі, прашу, дабраславенства маё, якое я прывёў табе, бо Бог абдараваў мяне, і я маю ўсё». I ён упрасіў яго, і той узяў.
1 ЦАРСТВАЎ 30:26 - Біблія (пераклад А.Бокуна) І прыйшоў Давід у Цыкляг, і паслаў ён частку здабычы старшыням Юды, сябрам сваім, кажучы: «Гэта для вас дар са здабычы на ворагах ГОСПАДА». Біблія (пераклад В. Сёмухі) І прыйшоў Давід у Сэкелаг і паслаў са здабычы старэйшынам Юдавым, сябрам сваім, кажучы: «вось вам дарунак са здабычы, узятай у ворагаў Гасподніх», - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Такім чынам, Давід вярнуўся ў Сікэлаг, і паслаў ён падарункі са здабычы старэйшынам Юды, блізкім сваім, кажучы: «Прыміце дабраславенне са здабычы на ворагах Госпада». |
Прыймі, прашу, дабраславенства маё, якое я прывёў табе, бо Бог абдараваў мяне, і я маю ўсё». I ён упрасіў яго, і той узяў.
І сталася пасьля сьмерці Саўла, што Давід вярнуўся пасьля перамогі над Амалекам і спыніўся на два дні ў Цыклягу.
І вярнуўся да чалавека Божага ён і ўся дружына ягоная, і стаў перад абліччам ягоным, і сказаў: «Вось, я даведаўся, што на ўсёй зямлі няма Бога, але толькі ў Ізраілі! І цяпер, калі ласка, прымі дар ад слугі твайго».
Няхай весяляцца і радуюцца тыя, якім даспадобы праведнасьць мая, і няхай яны кажуць заўсёды: «Будзь узьвялічаны, ГОСПАД, Якому даспадобы супакой слугі Ягонага!»
Калясьніцаў Божых дзясяткі тысячаў, тысячы тысячаў; Госпад сярод іх, [як] на Сынаі, у сьвятасьці.
Дык я палічыў патрэбным папрасіць братоў, каб яны наперад пайшлі да вас і загадзя паклапаціліся, каб абяцанае раней дабраславеньне вашае было падрыхтаванае так, як дабраславеньне, а не як з прымусу.
І сказаў Саўл Давіду: «Вось старэйшая дачка мая Мэраб. Я дам яе табе за жонку, але будзь у мяне мужным [чалавекам] і вядзі войны ГОСПАДА». А Саўл казаў [сабе]: «Не мая рука будзе супраць яго, але будзе супраць яго рука Філістынцаў».
І цяпер прыймі дабраславенства гэтае, якое прынесла служка твая гаспадару свайму, і дай яго юнакам сваім, якія ходзяць разам з гаспадаром маім.
І даруй віну служкі тваёй. А ГОСПАД збудуе гаспадару майму дом, які будзе трываць, бо гаспадар мой вядзе войны ГОСПАДА, і няхай не сустрэне цябе няшчасьце ў-ва [ўсе] дні твае.
І ўзяў Давід усе авечкі і быдла, і гналі іх перад ім, і казалі: «Вось здабыча Давіда!»
Ад гэтага дня сталася гэта пастановай, і звычаем, і прысудам для Ізраільцянаў аж па сёньняшні дзень.