1 ЦАРСТВАЎ 30:10 - Біблія (пераклад А.Бокуна) І перасьледаваў Давід і чатырыста чалавек, а дзьвесьце спыніліся, бо былі змучаныя і не маглі перайсьці праз ручай Бэсор. Біблія (пераклад В. Сёмухі) І перасьледаваў Давід сам і чатырыста чалавек; а дзьвесьце чалавек заставаліся, бо ня мелі сілы перайсьці паток Васорскі. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) А гнаўся сам Давід і чатырыста ваяроў; і астатнія спыніліся: дзвесце чалавек, якія, стомленыя, не маглі перайсці праз ручай Бэзор. |
І склікаў Саўл усіх людзей, якія з ім, і яны пайшлі на [месца] бою. І вось, [там] меч кожнага быў зьвернуты супраць бліжняга свайго, і замяшаньне было вялікае.
У той дзень білі яны Філістынцаў ад Міхмашу аж да Аялону, хоць народ быў вельмі змучаны.
І знайшлі яны ў полі чалавека Эгіпцяніна, і прывялі яго да Давіда, і далі яму хлеба, і ён зьеў, і далі яму вады напіцца.
І прыйшоў Давід да тых двухсот чалавек, што былі змучаныя і не маглі ісьці з Давідам, і засталіся каля ручая Бэсор. І выйшлі яны насустрач Давіду і людзям, якія з ім, і падыйшоў да іх Давід, і прывітаў іх з мірам.
І пайшоў Давід сам і шэсьцьсот чалавек, якія з ім, і дайшлі да ручая Бэсор, і тыя, што змучыліся, затрымаліся.