І спаслаў на Абімэлеха Бог духа ліхога між ім і жыхарамі Сыхему, якія збунтаваліся супраць яго,
1 ЦАРСТВАЎ 16:15 - Біблія (пераклад А.Бокуна) І сказалі Саўлу слугі ягоныя: «Мучыць цябе ліхі дух ад Бога. Біблія (пераклад В. Сёмухі) І сказалі яму слугі Саўлавыя: вось, ліхі дух ад Госпада бунтуе цябе; Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) І сказалі яму паслугачы Саўлавы: «Вось, мучыць цябе ліхі дух ад Бога. |
І спаслаў на Абімэлеха Бог духа ліхога між ім і жыхарамі Сыхему, якія збунтаваліся супраць яго,
І сказаў ГОСПАД Самуэлю: «Дакуль ты будзеш сумаваць дзеля Саўла, якога Я адкінуў, каб ён ня быў валадаром над Ізраілем. Напоўні рог свой алеем і ідзі. Я пасылаю цябе да Есэя з Бэтлеему, бо сярод сыноў ягоных Я ўбачыў для Сябе валадара».
Гаспадару наш, дай загад, і слугі твае, якія пры табе, адшукаюць чалавека, які грае на гусьлях, каб ён, калі будзе цябе мучыць дух ліхі ад Бога, граў табе рукою сваёю, і будзе добра табе».
А на другі дзень апанаваў Саўла ліхі дух, [спасланы] Богам, і ён шалеў у доме сваім. І Давід як штодзень граў на гусьлях, а Саўл трымаў дзіду ў руцэ.
І зыйшоў на Саўла ліхі дух, [спасланы] ГОСПАДАМ, і сядзеў ён у доме сваім, і дзіда [была] ў руцэ ягонай, а Давід граў рукою сваёй на гусьлях.