Біблія онлайн

Аб'явы


Усю біблію Стары Запавет Новы Запавет




1 ЦАРСТВАЎ 14:43 - Біблія (пераклад А.Бокуна)

І сказаў Саўл Ёнатану: «Скажы мне, што ты зрабіў?» І Ёнатан адказаў, і сказаў: «Я пакаштаваў канцом кія, які ў руцэ маёй, крыху мёду, і вось, мушу памерці».

Глядзіце раздзел

Біблія (пераклад В. Сёмухі)

І сказаў Саўл Ёнатану: раскажы мне, што зрабіў ты? І расказаў яму Ёнатан і сказаў: я паспытаў канцом кія, што ў руцэ ў мяне, крыху мёду; і вось, я павінен памерці.

Глядзіце раздзел

Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

А Саўл спытаўся ў Ёнатана: «Скажы мне, што ты зрабіў?» І Ёнатан адказаў яму і сказаў: «Я пакаштаваў, каштуючы канцом палкі, якую трымаў у руцэ, крыху мёду, і за гэта я мушу памерці».

Глядзіце раздзел



1 ЦАРСТВАЎ 14:43
4 Крыжаваныя спасылкі  

І сказаў Егошуа Ахану: «Сыне мой, аддай славу ГОСПАДУ, Богу Ізраіля, і падзякуй, і скажы мне, што ты зрабіў. Ня ўтойвай ад мяне».


А Ёнатан ня чуў, як бацька ягоны зьвязаў народ прысягай. І выцягнуў ён канец кія, які [быў] у руцэ ягонай, і ткнуў ім у плястар мёду, і паднёс да вуснаў рукою сваёю, і вочы ягоныя заясьнелі.


І сказаў Саўл: «Кідайце жэрабя паміж мною і сынам маім Ёнатанам». І жэрабя выпала на Ёнатана.