а таксама абедзьве ныркі і тлушч на іх, які на сьцёгнах, і тлушч, які на вантробе; разам з ныркамі няхай аддзеліць яго.
1 ЦАРСТВАЎ 1:4 - Біблія (пераклад А.Бокуна) Калі Элькана складаў ахвяру, у той дзень даваў жонцы сваёй Пэніне і ўсім сынам і дочкам ейным па частцы складанай ахвяры, Біблія (пераклад В. Сёмухі) У той дзень, калі Элкана прыносіў ахвяру, даваў Фэнане, жонцы сваёй, і ўсім сынам яе і дочкам яе долі; Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Такім чынам, прыходзіў дзень, і Элькана ўскладаў ахвяру і даваў жонцы сваёй Фанэне і ўсім яе сынам і дочкам па частцы, |
а таксама абедзьве ныркі і тлушч на іх, які на сьцёгнах, і тлушч, які на вантробе; разам з ныркамі няхай аддзеліць яго.
Мяса ахвяраў мірных у падзяку мусіць быць зьедзена ў той самы дзень, нельга нічога з іх пакідаць да раніцы.
І будзеш весяліцца перад абліччам ГОСПАДА, Бога твайго, і ты, і сын твой, і дачка твая, і слуга твой, і служка твая, і лявіт, які ў брамах тваіх, і прыхадзень, і сірата, і ўдава, якія з табою ў месцы, якое выбраў ГОСПАД, Бог твой, каб там было імя Ягонае.