Ідзі і ўвайдзі да валадара Давіда, і скажы яму: “Гаспадару мой, валадар, ці не запрысяг ты мне, служцы тваёй, кажучы: "Салямон, сын твой, будзе пасьля мяне валадаром, і ён будзе сядзець на пасадзе"? Дык чаму валадарыць Адонія?”
1 ЛЕТАПІСАЎ 28:5 - Біблія (пераклад А.Бокуна) І з усіх сыноў маіх, бо шмат сыноў даў мне ГОСПАД, Ён выбраў Салямона, сына майго, каб ён сеў на пасадзе валадарства ГОСПАДА над Ізраілем. Біблія (пераклад В. Сёмухі) з усіх жа сыноў маіх, - бо многа сыноў даў мне Гасподзь, - Ён выбраў Саламона, сына майго, сядзець на троне царства Гасподняга над Ізраілем, Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Але і паміж сыноў маіх, — бо Госпад даў мне многа сыноў, — выбраў Саламона, сына майго, каб сядзеў ён на пасадзе валадарства Госпадавага над Ізраэлем. |
Ідзі і ўвайдзі да валадара Давіда, і скажы яму: “Гаспадару мой, валадар, ці не запрысяг ты мне, служцы тваёй, кажучы: "Салямон, сын твой, будзе пасьля мяне валадаром, і ён будзе сядзець на пасадзе"? Дык чаму валадарыць Адонія?”
Але ты, гаспадару мой, — валадар, і на цябе [зьвернуты] вочы ўсяго Ізраіля, каб ты паведаміў, хто пасьля цябе, гаспадару мой, валадар, будзе сядзець на пасадзе!
Як я прысягнуў табе ГОСПАДАМ, Богам Ізраіля, кажучы, што Салямон, сын твой, будзе валадаром пасьля мяне, і ён будзе сядзець на пасадзе маім замест мяне, так сёньня і зраблю».
І пойдзеце за ім, і прыйдзе ён, і сядзе на пасадзе маім, і будзе валадарыць пасьля мяне, бо я загадаў паставіць яго правадыром Ізраіля і Юды».
І ён сказаў: «Ты ведаеш, што валадараньне было [прызначана] мне, і ўвесь Ізраіль зьвяртаў аблічча сваё на мяне, каб я валадарыў, але валадарства адыйшло ад мяне, і яно ў брата майго, бо ГОСПАДАМ яно [дадзена] яму.
І зьдзейсьніў ГОСПАД слова Сваё, якое прамовіў. І я заняў месца Давіда, бацькі майго, і сеў на пасадзе Ізраіля, як прамовіў ГОСПАД. І я пабудаваў Дом для імя ГОСПАДА, Бога Ізраіля.
І Я пастаўлю яго ў доме Маім і ў валадарстве Маім на вякі, і пасад ягоны будзе трываць на вякі”».
І Давід стаў стары і насычаны днямі, і ён паставіў Салямона, сына свайго, за валадара над Ізраілем.
І сказаў валадар Давід усёй царкве: «Салямон, сын мой, якога аднаго выбраў Бог, малады і кволы, а праца гэта вялікая, бо не для чалавека будыніна гэтая, але для ГОСПАДА Бога.
І сеў Салямон на пасад ГОСПАДА як валадар замест Давіда, бацькі свайго, і меў посьпех, і слухаў яго ўвесь Ізраіль.
І ён памёр у добрай старасьці, насычаны днямі, багацьцем і славаю; і Салямон, сын ягоны, заваладарыў замест яго.
Няхай будзе дабраслаўлёны ГОСПАД, Бог твой, Які меў ласку для цябе, каб даць табе пасад Свой як валадару ў ГОСПАДА, Бога твайго, паводле любові Бога твайго да Ізраіля, каб умацаваць яго на вякі, і Ён паставіў цябе як валадара над ім, каб чыніць суд і праведнасьць».
пастаўляючы, паставіш над сабой валадара, якога ГОСПАД, Бог твой, выбярэ спасярод братоў тваіх. Ня можаш паставіць над сабой чужынца, які ня брат твой.