1 ЛЕТАПІСАЎ 21:20 - Біблія (пераклад А.Бокуна) І павярнуў Арнан, і ўбачыў анёла, і чатыры сыны ягоныя, [што былі] з ім, і схаваліся. А Арнан малаціў пшаніцу. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Орна абярнуўся, убачыў анёла, і чатыры сыны яго зь ім зьніклі. Орна малаціў тады пшаніцу. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Затым Арнан, азірнуўшыся, убачыў анёла, і чатыры сыны яго схаваліся з ім; бо ён у гэты час малаціў на таку пшаніцу. |
І прыйшоў Давід да Арнана. І глянуў Арнан, і ўбачыў Давіда, і выйшаў з току, і пакланіўся Давіду абліччам да зямлі.
І прыйшоў анёл ГОСПАДА, і сеў пад дубам у Офры, якая [належала] Ёашу з [роду] Абіезэра. Гідэон, сын ягоны, малаціў у тоўчні збожжа, каб схаваць [яго] ад Мадыянцаў.