І Я буду яму Бацькам, а ён будзе Мне сынам, і міласэрнасьці Маёй не забяру ад яго, як Я забраў ад таго, які быў перад табою.
1 ЛЕТАПІСАЎ 17:14 - Біблія (пераклад А.Бокуна) І Я пастаўлю яго ў доме Маім і ў валадарстве Маім на вякі, і пасад ягоны будзе трываць на вякі”». Біблія (пераклад В. Сёмухі) Я пастаўлю яго ў доме Маім і ў царстве Маім навекі, і трон яго будзе цьвёрды вечна. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) І насаджу яго ў доме Маім і ў Валадарстве Маім па спакон вякоў, і пасад яго будзе наймацнейшым вечна”». |
І Я буду яму Бацькам, а ён будзе Мне сынам, і міласэрнасьці Маёй не забяру ад яго, як Я забраў ад таго, які быў перад табою.
Паводле ўсіх гэтых словаў і паводле ўсяго гэтага відзежу прамаўляў Натан да Давіда.
І будзе імя ягонае на вякі, перад абліччам сонца будзе трываць імя ягонае, і будуць дабраслаўлёныя ў ім усе народы, і будуць шчасьлівыя ў ім.
а Хрыстос — як Сын у доме Ягоным, дом Якога — мы, калі толькі адвагу і пахвалу надзеі цьвёрда да канца трымаць будзем.