I купіў ён частку поля, на якім паставіў намёт свой, з рукі сыноў Гамора, бацькі Сыхема, за сто кесытаў.
ЯНА 4:5 - Біблія (пераклад А.Бокуна) І вось, прыходзіць Ён у горад Самаранскі, называны Сыхар, недалёка поля, якое даў Якуб Язэпу, сыну свайму. Біблія (пераклад В. Сёмухі) І вось прыходзіць Ён да горада Самарыйскага, называнага Сіхар, паблізу дзялянкі зямлі, дадзенай Якавам сыну свайму Язэпу, Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Прыйшоў тады ў самарыцянскі горад Сіхар, непадалёк ад паселішча, якое даў Якуб Язэпу, свайму сыну; |
I купіў ён частку поля, на якім паставіў намёт свой, з рукі сыноў Гамора, бацькі Сыхема, за сто кесытаў.
I я даў табе на адну частку больш за братоў тваіх, тую, якую я ўзяў з рукі Амарэя мячом маім і лукам маім».
Бо спаўняюыся, споўніцца слова, якое ён прамовіў паводле слова ГОСПАДА адносна ахвярніка, які ў Бэтэлі, і адносна ўсіх сьвятыняў на ўзгорках, якія ў гарадах Самарыі».
і паслаў весьнікаў перад абліччам Сваім. І яны, пайшоўшы, увайшлі ў мястэчка Самаранскае, каб падрыхтаваць [месца] для Яго,
Няўжо Ты большы за бацьку нашага Якуба, які даў нам гэты калодзеж і сам з яго піў, і сыны ягоныя, і статак ягоны?»
І шмат Самаранаў з гораду таго паверылі ў Яго праз слова жанчыны, якая сьведчыла: «Ён сказаў мне ўсё, што я зрабіла».
Была ж там крыніца Якуба. Дык Ісус, стомлены падарожжам, сеў ля крыніцы. Было каля шостае гадзіны.
А косткі Язэпа, якія сыны Ізраіля забралі з сабой з Эгіпту, пахавалі ў Сыхеме, на частцы поля, якое купіў Якуб у сыноў Гамора, бацькі Сыхема, за сто кесітаў, і сталася яно спадчынай сыноў Язэпа.