ЭСТЭР 4:11 - Біблія (пераклад А.Бокуна)
«Усе слугі валадара і народ акругаў валадарскіх ведаюць, што для кожнага мужчыны і жанчыны, хто ўвойдзе да валадара на ўнутраны панадворак, калі яго ня клікалі, адзін закон — мае быць забіты. І толькі той, да каго выцягне валадар скіпетр свой залаты, будзе жыць. А мяне ня клікалі, каб прыйсьці да валадара, вось ужо трыццаць дзён».
Глядзіце раздзел
усе служкі пры цары і народы ў вобласьцях царскіх ведаюць, што кожнаму і мужчыну і жанчыне, хто ўвойдзе да цара ва ўнутраны двор, калі яго не паклікалі, адзін суд - сьмерць: толькі той, каму падасьць цар свой залаты скіпетр, застанецца жывы. А я ня клікана да цара вось ужо трыццаць дзён.
Глядзіце раздзел
«Усе паслугачы цара і ўсе правінцыі, што знаходзяцца пад уладаю яго, ведаюць, што для ўсіх адзін закон: ці то для мужчыны, ці то для жанчыны; хто ўвойдзе на ўнутраны царскі панадворак не запрошаны, — будзе ён пакараны смерцю адразу ж; хіба што часам цар працягне да яго свой залаты скіпетр, каб ён мог жыць; а я ўжо трыццаць дзён не была клікана да цара».
Глядзіце раздзел