Біблія онлайн

Аб'явы


Усю біблію Стары Запавет Новы Запавет




ЭСТЭР 2:10 - Біблія (пераклад А.Бокуна)

Ня выявіла Эстэр народу свайго і паходжаньня свайго, бо Мардэхай загадаў ёй, каб яна не выяўляла [гэтага].

Глядзіце раздзел

Біблія (пераклад В. Сёмухі)

Не гаварыла Эстэр ні пра народ свой, ні пра радство сваё, бо Мардахэй даў ёй загад, каб яна не казала.

Глядзіце раздзел

Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

Яна не выявіла ані яму, ані народу паходжання свайго; бо Мардахэй загадаў ёй, каб аб гэтым яна нікому не казала зусім.

Глядзіце раздзел



ЭСТЭР 2:10
9 Крыжаваныя спасылкі  

І кожны дзень Мардэхай прыходзіў да панадворку дому жанчынаў, каб даведацца, як маецца Эстэр і што робіцца з ёю.


Эстэр не выяўляла паходжаньня свайго і народу свайго, як загадаў ёй Мардэхай; а слова Мардэхая Эстэр выконвала гэтаксама, як тады, калі была ў яго на выхаваньні.


І быў ён выхавацелем Гадасы, яна ж — Эстэр, дачкі дзядзькі свайго, бо не было ў яе ані бацькі, ані маці. Дзяўчына гэта мела прывабную постаць і прыгожы выгляд. І пасьля сьмерці бацькі ейнага і маці ейнай Мардэхай узяў яе сабе за дачку.


І сказаў Аман валадару Ахашвэрошу: «Ёсьць адзін народ, расьцярушаны і падзелены паміж народамі ў-ва ўсіх акругах валадарства твайго; і законы іхнія розьняцца ад [законаў] усіх народаў, і законаў валадара яны не выконваюць; і валадару не карысна пакінуць іх [без увагі].


Бо прададзены мы, я і народ мой, на вынішчэньне, забіцьцё і загубу. Калі б мы былі прада­дзены як нявольнікі і нявольніцы, я маўчала б, хоць пры­гнятальнік не аднагародзіў бы шкоды валадару».


Вось, Я пасылаю вас, як авечак сярод ваўкоў; дык будзьце мудрыя, як зьмеі, і шчырыя, як галубы.


Дзеці, слухайцеся бацькоў сваіх у Госпадзе, бо ў гэтым праведнасьць.


І зыйшла яна на ток, і зрабіла тое, што загадала ёй сьвякруха ейная.