А пасьля гэтага — цэласпаленьне заўсёднае, і на маладзік, і на ўсе ўрачыстыя сьвяты ГОСПАДА, і для кожнага, хто ахвяруе дабраахвотную ахвяру ГОСПАДУ.
ЭЗДРЫ 3:6 - Біблія (пераклад А.Бокуна) З першага дня сёмага месяца пачалі складаць цэласпаленьні для ГОСПАДА. Але для Сьвятыні ГОСПАДА не былі яшчэ закладзены [падмуркі]. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Зь першага ж дня сёмага месяца пачалі прыносіць цэласпаленьні Госпаду. А храму Гасподняму яшчэ ня быў пакладзены падмурак. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) З першага дня сёмага месяца пачалі складаць цэласпаленні Госпаду, але для святыні Божай не быў яшчэ пакладзены падмурак. |
А пасьля гэтага — цэласпаленьне заўсёднае, і на маладзік, і на ўсе ўрачыстыя сьвяты ГОСПАДА, і для кожнага, хто ахвяруе дабраахвотную ахвяру ГОСПАДУ.
І далі яны срэбра мулярам і цесьлярам, і ежу, і пітво, і алей для Сідонцаў і Тырыянаў, каб прывезьлі дрэвы кедровыя з Лібану да мора Яфскага з дазволу Кіра, валадара Пэрсаў.
«Прамоў да сыноў Ізраіля, кажучы: “У першы дзень сёмага месяца будзе ў вас супачынак, сход сьвяты пры гуку трубаў.
Ня будзеце рабіць аніякай працы штодзённай, але будзеце складаць ГОСПАДУ ахвяру агнявую”».
У сёмы месяц, у першы [дзень] месяца будзе ў вас сьвяты сход; ніякай працы, ніякай работы не рабіце, бо дзень гэты — дзень трубнага гуку.
І складзіце цэласпаленьне на мілы пах ГОСПАДУ: аднаго бычка, аднаго барана і сем ягнят аднагадовых без заганы,