СУДЗЬДЗЯЎ 7:24 - Біблія (пераклад А.Бокуна) І Гідэон паслаў пасланцоў на ўсе горы Эфраіма, кажучы: «Выходзьце супраць Мадыянцаў і перахапіце ў іх [броды] праз воды Ярдану аж да Бэт-Бары». І сабраліся ўсе сыны Эфраіма, і заступілі броды на Ярдане аж да Бэт-Бары. Біблія (пераклад В. Сёмухі) А Гедэон паслаў на ўсю гару Яфрэмаву сказаць: выйдзіце насустрач Мадыяніцянам і перахапеце ў іх пераправу цераз ваду да Бэтвары і Ярдан. І скліканы ўсе Яфрэмляне і перахапілі пераправы цераз ваду Бэтфары і Ярдан; Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Гедэон паслаў пасланцоў на ўсе горы Эфраіма, абвяшчаючы: «Выступайце супраць мадыянцаў і займіце воды да Бэтбэры і Ярдана». І сабраліся ўсе сыны Эфраіма, і заступілі броды на Ярдане аж да Бэтбэры. |
Малю ж вас, браты, Госпадам нашым Ісусам Хрыстом і любоўю Духа, стаць разам са мною ў малітвах за мяне да Бога,
Толькі жывіце дастойна Эвангельля Хрыстовага, каб мне, ці як прыйду і ўбачу вас, ці адсутны, чуць пра вас, што вы стаіцё ў адным духу, змагаючыся аднадушна за веру Эвангельскую
І занялі Гілеадцы броды на Ярдане, якімі Эфраімцы маглі вярнуцца. І калі казалі ўцекачы Эфраімцы: «Дазвольце мне прайсьці», Гілеадцы казалі яму: «Ці ты Эфраімец?» Калі той казаў: «Не»,
У рукі вашыя аддаў Бог князёў Мадыянскіх Арэба і Зээба. Што болей мог я зрабіць у параўнаньні з вамі?» Калі ён сказаў словы гэтыя, супакоілася ў іх абурэньне супраць яго.