І ты распусьнічала з сынамі Асірыі, бо ня мела насычэньня, распусьнічала з імі, але не насыцілася.
СУДЗЬДЗЯЎ 19:2 - Біблія (пераклад А.Бокуна) Яна з ім пасварылася і вярнулася да бацькі свайго ў Бэтлеем, і заставалася ў яго чатыры месяцы. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Наложніца ягоная пасварылася зь ім, і пайшла ад яго ў дом бацькі свайго ў Віфляем Юдэйскі, і была там чатыры месяцы. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Яна, з ім пасварыўшыся, вярнулася ў дом бацькі свайго ў Бэтлехэм і заставалася ў яго чатыры месяцы. |
І ты распусьнічала з сынамі Асірыі, бо ня мела насычэньня, распусьнічала з імі, але не насыцілася.
Калі дачка сьвятара паганіць сябе распустаю і няславіць імя бацькі свайго, будзе яна спалена ў агні.
тады завядуць дзяўчыну тую да дзьвярэй дому бацькі ейнага і каменаваць яе будуць камянямі мужчыны гораду гэтага аж да сьмерці, бо яна ўчыніла ганьбу ў Ізраілі, чынячы распусту ў доме бацькі свайго. І вынішчыш зло з асяродзьдзя твайго.
Быў адзін юнак у Бэтлееме Юдэйскім у пакаленьні Юды, а быў ён лявіт і жыў там як прыхадзень.
У тыя дні не было валадара ў Ізраілі. І быў нейкі лявіт, які як прыхадзень [жыў] на ўзбоччы гары Эфраіма. І меў ён наложніцу з Бэтлеему Юдэйскага.
І пайшоў за ёю муж ейны, хочучы прамовіць да сэрца ейнага і вярнуць яе да сябе. І меў ён з сабой слугу і двух аслоў. Яна прыняла яго і завяла ў дом бацькі свайго. Калі бацька яе ўбачыў [зяця], узрадаваўся і выйшаў яму на спатканьне.