Чаго я ня бачу, Ты навучы мяне. Калі я зрабіў злачынства, болей гэтага рабіць ня буду”.
СУДЗЬДЗЯЎ 13:8 - Біблія (пераклад А.Бокуна) І маліўся Маноах да ГОСПАДА, і казаў: «Прашу Цябе, Госпадзе, няхай чалавек Божы, якога Ты паслаў, прыйдзе зноў і навучыць нас, што мы павінны рабіць з юнаком, які мае нарадзіцца?» Біблія (пераклад В. Сёмухі) Маной памаліўся Госпаду і сказаў: Госпадзе! няхай прыйдзе зноў да нас чалавек Божы, якога пасылаў Ты, і навучыць нас, што нам рабіць зь дзіцём, якое мае нарадзіцца. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Дык маліўся Маноах Госпаду і казаў: «Прашу Цябе, Госпадзе, хай чалавек Божы, якога Ты паслаў, прыйдзе зноў і навучыць нас, што мы павінны рабіць з юнаком, які мае нарадзіцца». |
Чаго я ня бачу, Ты навучы мяне. Калі я зрабіў злачынства, болей гэтага рабіць ня буду”.
І ён, дрыжучы і жахаючыся, сказаў: «Госпадзе, што хочаш, каб я рабіў?» І Госпад [кажа] да яго: «Устань і ідзі ў горад, і будзе табе сказана, што ты мусіш рабіць».
Ён устаў і пайшоў за жонкай сваёй, і падыйшоў да чалавека таго, і сказаў яму: «Ці ты той, які размаўляў з жонкай маёй?» А ён сказаў: «Я».
І зьявіўся анёл ГОСПАДА той жанчыне, і сказаў: «Хоць ты няплодная і бязьдзетная, але зачнеш і народзіш сына.
Яна прыйшла да мужа і сказала яму: «Чалавек Божы прыходзіў да мяне, аблічча якога было як анёла ГОСПАДА, поўнае велічы. Не пытала я яго, адкуль ён, і не назваў ён мне імя свайго.
Ён сказаў мне: “Неўзабаве зачнеш і народзіш сына. Сьцеражыся, ня пі ані віна, ані сікеры, і нічога нячыстага ня еш, бо хлопец будзе назірам Божым ад улоньня маці аж да дня сьмерці сваёй”».
І выслухаў ГОСПАД, што прасіў Маноах, і зьявіўся зноў анёл Божы жанчыне, якая сядзела ў полі, а мужа ейнага, Маноаха, не было разам з ёю.