І сказаў Элісэй валадару Ізраіля: «Што табе і мне? Ідзі да прарокаў бацькі твайго і да прарокаў маці тваёй». І сказаў яму валадар Ізраіля: «Ці не паклікаў ГОСПАД трох валадароў гэтых, каб аддаць іх у рукі Мааву?»
СУДЗЬДЗЯЎ 10:14 - Біблія (пераклад А.Бокуна) Ідзіце і клічце багоў, якіх вы выбралі, няхай яны вас ратуюць у час гора!» Біблія (пераклад В. Сёмухі) ідзеце, кліяце багоў, якіх вы выбралі, няхай яны ратуюць вас у цесны для вас час. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Ідзіце і клічце багоў, якіх вы выбралі: хай яны вас ратуюць у час гора!» |
І сказаў Элісэй валадару Ізраіля: «Што табе і мне? Ідзі да прарокаў бацькі твайго і да прарокаў маці тваёй». І сказаў яму валадар Ізраіля: «Ці не паклікаў ГОСПАД трох валадароў гэтых, каб аддаць іх у рукі Мааву?»
А што вы будзеце рабіць у дзень наведваньня, калі загуба прыйдзе здалёк? Да каго пабяжыцё за дапамогай і дзе пакінеце славу вашую?
падымаюць яго на плечы і носяць, і стаўляюць яго на месцы ягоным; і ён стаіць, і з месца свайго ня рухаецца, а калі хто кліча яго, не адказвае і ад бяды не ратуе.
Калі будзеш клікаць, не абароніць цябе зграмаджэньне [ідалаў] тваіх, але ўсіх іх разьвее вецер і падхопіць бура. А хто спадзяецца на Мяне, возьме ў спадчыну зямлю і паселіцца на гары Маёй сьвятой.
Дзе богі твае, якіх ты для сябе зрабіў? Няхай яны ўстануць, каб ратаваць цябе ў час гора твайго. Бо які лік гарадоў тваіх, столькі багоў тваіх, Юда!
Дык вось, дом Ізраіля, гэта кажа Госпад ГОСПАД. Няхай кожны ідзе служыць ідалам сваім. Але потым будзеце слухаць Мяне і ўжо больш ня будзеце паганіць імя Майго сьвятога ахвярамі вашымі і ідаламі вашымі.