І я буду захоўваць Закон Твой заўсёды, і на вякі вечныя,
І буду пільнавацца закону Твайго заўсёды, павечна і ў векі вечныя.
Я нахіляю сэрца маё, каб рабіла паводле пастановаў Тваіх на вякі, аж да канца.
Імя Тваё, ГОСПАДЗЕ, я ўначы ўзгадваў і захоўваў Закон Твой.
Крыўдзіцель няхай яшчэ робіць крыўду, і брудны няхай яшчэ брудзіцца, і праведны няхай яшчэ чыніць праведнасьць, і сьвяты няхай яшчэ асьвячаецца.
Дзеля гэтага яны перад пасадам Бога і служаць Яму ўдзень і ўначы ў бажніцы Ягонай; і Той, Які сядзіць на пасадзе, паселіцца ў іх,