І кожны будаўнік быў падперазаны мячом па сьцёгнах сваіх, і [так] будаваў. І той, што дзьме ў рог, [быў] пры мне.
НЭЭМІІ 4:19 - Біблія (пераклад А.Бокуна) І я сказаў шляхце і кіраўнікам, і рэшце народу: «Праца вялікая і разнастайная, і мы падзеленыя на муры, далёкія адзін ад аднаго. Біблія (пераклад В. Сёмухі) І сказаў я знакамітым і начальнікам і іншаму люду: праца вялікая і ёмістая, і мы расьсеяны па сьцяне і аддаленыя адзін ад аднаго; Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) І казаў я князям, кіраўнікам ды іншаму народу: «Праца вялікая і разнастайная, і мы рассеяны на муры, і далёка адзін ад аднаго; |
І кожны будаўнік быў падперазаны мячом па сьцёгнах сваіх, і [так] будаваў. І той, што дзьме ў рог, [быў] пры мне.
У якім месцы вы пачуеце гук рогу, туды зьбірайцеся да нас. Бог наш будзе ваяваць за нас».