І я паставіў над скарбніцамі Шэлемію сьвятара і Цадока кніжніка, і Бэдаю з лявітаў, і пад руку іхнюю Ханана, сына Заккура, сына Маттаніі, бо іх лічылі вернымі. І да іх [належала] разьдзяляць [належнае] братам сваім.
НЭЭМІІ 3:30 - Біблія (пераклад А.Бокуна) За ім адбудоўваў Хананія, сын Шэлеміі, і Ханун, шосты сын Цалафа, другі адцінак. За ім адбудоўваў Мэшулям, сын Бэрэхіі, насупраць пакою свайго. Біблія (пераклад В. Сёмухі) За ім папраўляў Хананія, сын Шэлэміі, і Ханун, шосты сын Цалафа, на другім участку. За ім папраўляў Мэшулам, сын Бэрэхіі, насупраць пакоя свайго. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) За ім аднавіў Хананія, сын Сэлеміі, і Ганун, шосты сын Сэлефа, іншы ўчастак. За ім аднавіў Масала, сын Барахіі, насупраць свайго пакоя. |
І я паставіў над скарбніцамі Шэлемію сьвятара і Цадока кніжніка, і Бэдаю з лявітаў, і пад руку іхнюю Ханана, сына Заккура, сына Маттаніі, бо іх лічылі вернымі. І да іх [належала] разьдзяляць [належнае] братам сваім.
За імі адбудоўваў Цадок, сын Іммэра, насупраць дому свайго; а за ім адбудоўваў Шэмая, сын Шэхніі, вартаўнік Брамы Усходняй.
За ім адбудоўваў Малхія, сын залатара, аж да дому нэтынэяў і гандляроў, насупраць Брамы Міфкад і аж да кутняй сьвятліцы.
А каля іх адбудоўваў Мэрэмот, сын Урыі, сына Гаккоца; а каля іх адбудоўваў Мэшулям, сын Бэрэхі, сына Мэшэзабэля; каля іх адбудоўваў Цадок, сын Бааны.
бо мноства ў Юдэі было зьвязана прысягаю з ім, бо ён [быў] зяць Шэханіі, і Ёгаханан, сын ягоны, узяў дачку Мэшуляма, сына Бэрэхіі.