Гэта сыны краіны [Юдэйскай], якія ўзыходзілі з палону выгнаньня, бо іх Навухаданосар, валадар Бабілонскі, перасяліў у Бабілон, і яны вярнуліся ў Ерусалім і Юдэю, кожны ў горад свой.
НЭЭМІІ 11:3 - Біблія (пераклад А.Бокуна) Гэта галовы краю, якія жылі ў Ерусаліме, а ў гарадах Юдэі жыў кожны ва ўласнасьці сваёй, у гарадах сваіх, Ізраільцяне, сьвятары і лявіты, нэтынэі і сыны слугаў Салямона. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Вось узначальцы краіны, якія жылі ў Ерусаліме, - а ў гарадах Юдэі жылі, кожны ў сваім валоданьні, па гарадах сваіх: Ізраільцяне, сьвятары, лявіты і нэтынэі і сыны рабоў Саламонавых; Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Такім чынам, гэта кіраўнікі краю, якія жылі ў Ерузаліме і ў гарадах Юдэі. Кожны жыў на зямлі сваёй, у гарадах сваіх: ізраэльцы, святары, левіты, нявольнікі і сыны нявольнікаў Саламона. |
Гэта сыны краіны [Юдэйскай], якія ўзыходзілі з палону выгнаньня, бо іх Навухаданосар, валадар Бабілонскі, перасяліў у Бабілон, і яны вярнуліся ў Ерусалім і Юдэю, кожны ў горад свой.
І жылі сьвятары і лявіты, і [некаторыя] з народу, і сьпевакі, і прыдзьвернікі, і нэтынэі ў гарадах сваіх, і ўвесь Ізраіль [жыў] у гарадах сваіх.
А рэшта Ізраіля, сьвятары і лявіты [жылі] ў-ва ўсіх гарадах Юдэі, кожны ў спадчыне сваёй.
А ў Ерусаліме жылі [некаторыя] з сыноў Юды і з сыноў Бэн’яміна. З сыноў Юды: Атая, сын Узіі, сына Захарыі, сына Амарыі, сына Шэфатыі, сына Магалялеля, з сыноў Пэрэса,
«Гэта сыны зямлі гэтай, якія прыйшлі з палону выгнаньня, якіх перасяліў Навухаданосар, валадар Бабілонскі, і яны вярнуліся ў Ерусалім і Юдэю, кожны ў горад свой.
Яны прыйшлі з Зэрубабэлем, Ешуам, Нээіміем, Азарыем, Рааміем, Нахаманіем, Мардэхаем, Більшанам, Міспэрэтам, Бігваем, Нэхумам, Баанаю. [Вось] лік мужчынаў народу Ізраіля:
І жылі сьвятары, і лявіты, і прыдзьвернікі, і сьпевакі, і нэтынэі, і [некаторыя] з народу, і ўвесь Ізраіль у гарадах сваіх. І калі настаў сёмы месяц, сыны Ізраіля [былі] ў гарадах сваіх.