І яны сталі непаслухмяныя, і збунтаваліся супраць Цябе, і закінулі Закон Твой за плечы свае, і забівалі прарокаў Тваіх, якія папярэджвалі іх, каб навярнуць іх да Цябе, і рабілі блюзьнерствы вялікія.
МАРКА 10:5 - Біблія (пераклад А.Бокуна) І, адказваючы, сказаў ім Ісус: «Дзеля жорсткасьці сэрца вашага напісаў ён вам гэткае прыказаньне. Біблія (пераклад В. Сёмухі) А Ісус сказаў ім у адказ: за жорсткае сэрца вашае ён напісаў вам гэтую запаведзь; Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Ісус жа гаворыць ім: «Дзеля закамянеласці сэрца вашага даў ён вам такі загад. |
І яны сталі непаслухмяныя, і збунтаваліся супраць Цябе, і закінулі Закон Твой за плечы свае, і забівалі прарокаў Тваіх, якія папярэджвалі іх, каб навярнуць іх да Цябе, і рабілі блюзьнерствы вялікія.
Ён кажа ім: «Майсей дзеля жорсткасьці сэрца вашага дазволіў вам разводзіцца з жонкамі вашымі, а на пачатку не было гэтак.
[Людзі] з цьвёрдым каркам і з неабрэзаным сэрцам і вушамі! Вы заўсёды супрацівіцеся Духу Сьвятому, як бацькі вашыя, так і вы.
Калі чалавек возьме жонку і станецца яе мужам, і яна ня знойдзе ласкі ў вачах ягоных, бо ён знайшоў у ёй нешта паганае, няхай ён напіша ёй ліст разводны, дасьць яго ў рукі ейныя і выправіць яе ў дом ейны.
Бо я ведаю непаслухмянасьць тваю і цьвёрды карак твой. Вось, сёньня, калі я жыву з вамі, вы былі непаслухмяныя ГОСПАДУ. А што будзе пасьля сьмерці маёй?
Дык ведай, што не дзеля праведнасьці тваёй ГОСПАД, Бог твой, даў табе гэтую добрую зямлю на ўласнасьць, бо ты — народ з цьвёрдым каркам.