Калі хто саграшыць тым, што чуў праклён і мог засьведчыць пра праступак, які бачыў або ведаў, і не зрабіў гэтага, і такім чынам правініўся,
ЛІКІ 30:15 - Біблія (пераклад А.Бокуна) А калі муж моўчкі маўчаў з дня на дзень, усе яе абяцаньні і ўсе прысягі застаюцца на ёй, павінна споўніць, бо [муж] маўчаў, калі пачуў [пра гэта]. Біблія (пераклад В. Сёмухі) а калі муж яе маўчаў пра тое дзень у дзень, дык ён тым самым сьцьвердзіў усе абяцаньні яе і ўсе зарокі яе, якія на ёй, сьцьвердзіў, бо ён, пачуўшы, маўчаў пра тое; Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Калі ж муж, пачуўшы гэта, будзе маўчаць, і з дня на дзень будзе адкладаць свой прысуд, то ўсё, што абяцала і чым прысягала, яна павінна споўніць, бо муж пачуў аб гэтым у той дзень, але маўчаў. |
Калі хто саграшыць тым, што чуў праклён і мог засьведчыць пра праступак, які бачыў або ведаў, і не зрабіў гэтага, і такім чынам правініўся,
і пачуе [пра гэта] муж, і будзе маўчаць, і не запярэчыць, тады ўсе абяцаньні і ўсе забавязаньні, якімі яна зьвязала душу сваю, застануцца на ёй.
Усе абяцаньні і ўсе прысягі, якімі яна зьвязала душу сваю, муж ейны можа пакінуць і можа забараніць.
А калі ён забароніць праз нейкі час пасьля таго, як пачуў, ён сам панясе правіну сваю».
і пачуе бацька ейны абяцаньне яе і забавязаньне, якім яна зьвязала душу сваю, і не запярэчыць бацька ейны, усе яе абяцаньні і ўсе яе забавязаньні, якімі яна зьвязала душу сваю, застануцца.
і калі пачуе муж ейны і, пачуўшы, не запярэчыць, яе абяцаньні і яе забавязаньні, якімі яна зьвязала душу сваю, застануцца.
Няма ані Юдэя, ані Грэка; няма ані слугі, ані свабоднага; няма ані мужчыны, ані жанчыны, бо ўсе вы адно ў Хрысьце Ісусе.