Дзеля гэтага аддай сыноў іхніх на голад і вылі [кроў] іхнюю ад вострыва мяча! Няхай жонкі іхнія стануць бязьдзетнымі ўдовамі, а мужы іхнія няхай будуць сьмерцю забітыя, юнакі іхнія няхай будуць пазасяканыя мячом на вайне.
ЕРАМІІ 50:30 - Біблія (пераклад А.Бокуна) Дзеля гэтага пападаюць юнакі ягоныя на плошчах ягоных; і ўсе ваяры ягоныя змоўкнуць у той дзень, кажа ГОСПАД. Біблія (пераклад В. Сёмухі) За тое загінуць юнакі ягоныя на вуліцах яго, і ўсе воіны яго зьнішчаны будуць у той дзень, кажа Гасподзь. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) “Дзеля таго пападаюць юнакі яго на плошчах яго; і ў той дзень змоўкнуць усе ваяры яго, — кажа Госпад. |
Дзеля гэтага аддай сыноў іхніх на голад і вылі [кроў] іхнюю ад вострыва мяча! Няхай жонкі іхнія стануць бязьдзетнымі ўдовамі, а мужы іхнія няхай будуць сьмерцю забітыя, юнакі іхнія няхай будуць пазасяканыя мячом на вайне.
Той, хто зьнішчыць Мааў і гарады ягоныя, прыходзіць, і найлепшыя юнакі ягоныя пойдуць на зарэз, кажа Валадар, ГОСПАД Магуцьцяў — імя Ягонае.
Таму ўпадуць юнакі ягоныя на плошчах ягоных, і ўсе ваяры змоўкнуць у той дзень, кажа ГОСПАД Магуцьцяў.
Меч на варажбітоў, і яны стануцца дурнямі; меч на волатаў ягоных, і яны напужаюцца!
Бо сьмерць улезла праз вокны нашыя, увайшла ў дамы нашыя, нішчыць дзяцей на вуліцах і юнакоў на плошчах.
каб есьці целы валадароў, і целы тысячнікаў, і целы дужых, і целы коней і вершнікаў на іх, і целы ўсіх свабодных, і слугаў, і малых, і вялікіх».
І валадары зямныя, і магнаты, і багатыры, і тысячнікі, і магутныя, і кожны слуга, і кожны свабодны схаваліся ў пячорах і ў горных скалах,