Як доўга будзе ў жалобе зямля, і трава на ўсякім полі будзе сохнуць? З-за ліхоты жыхароў ейных пагінулі быдла і птушкі, бо яны казалі: “[Бог] ня бачыць канца [шляхоў] нашых”.
ЕРАМІІ 4:25 - Біблія (пераклад А.Бокуна) Зірнуў, і вось, няма чалавека, і зьніклі ўсе птушкі нябесныя. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Гляджу - і вось, няма чалавека, і ўсе птушкі нябесныя разьляцеліся. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Зірнуў, — і вось, не было чалавека, і зніклі ўсе птушкі паднебныя. |
Як доўга будзе ў жалобе зямля, і трава на ўсякім полі будзе сохнуць? З-за ліхоты жыхароў ейных пагінулі быдла і птушкі, бо яны казалі: “[Бог] ня бачыць канца [шляхоў] нашых”.
У гарах Я ўзьніму плач і галашэньне, а на пашах у пустыні — сьпеў жалобны, бо яны спаленыя, няма нікога, хто там праходзіць, і не чутно там рыку быдла; ад птушкі нябеснай аж да дзікага зьвера ўсе разьбегліся, зьніклі.
Ці за гэта Я ня маю караць іх? — кажа ГОСПАД. Ці народу такому не адпомсьціць душа Мая?
І задрыжаць перад абліччам Маім рыбы марскія і птушкі нябесныя, зьвяры палявыя і ўсё, што поўзае па зямлі, і ўсе людзі, якія на абліччы зямлі. І будуць зруйнаваныя горы, і заваляцца стромыя [скалы], і ўсе муры ўпадуць на зямлю.
Дзеля гэтага лямантуе зямля і марнее ўсё, што жыве на ёй, зьвяры палявыя і птушкі нябесныя, і таксама рыбы марскія будуць сабраныя.