Але яны сьмяяліся з пасланцоў Божых, і грэбавалі словам Ягоным, і зьдзекваліся з прарокаў Ягоных, аж узьняўся гнеў ГОСПАДА на народ Ягоны, ажно не было лекаваньня.
ЕРАМІІ 30:12 - Біблія (пераклад А.Бокуна) Бо гэта кажа ГОСПАД: “Невылечны пералом твой, незагойная рана твая, Біблія (пераклад В. Сёмухі) Бо так кажа Гасподзь: рана твая незагойная, пошасьць твая жорсткая; Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Бо гэта кажа Госпад: «Невылечнае калецтва тваё, страшэнная рана твая; |
Але яны сьмяяліся з пасланцоў Божых, і грэбавалі словам Ягоным, і зьдзекваліся з прарокаў Ягоных, аж узьняўся гнеў ГОСПАДА на народ Ягоны, ажно не было лекаваньня.
І ты скажаш ім слова гэтае: “Няхай вочы мае выліваюць сьлёзы ўначы і ўдзень, і няхай не спыняюцца, бо біцьцём вялікім пабітая дзяўчына, дачка народу майго, ударам вельмі вялікім.
Ці адкінуўшы, адкінуў Ты Юду, або абрыдзіў Сыён душы Тваёй? Чаму Ты ўдарыў нас плягаю і няма аздараўленьня? Мы чакалі міру, але няма [нічога] добрага; [чакалі] часу аздараўленьня, і вось, трывога!
Чаму боль мой безупынны, а рана мая невылечная, ня хоча загаіцца? Няўжо Ты станешся для мяне як воды падманлівыя, [крыніца] няпэўная?
Чаго ты крычыш пра пералом твой? Невылечны боль твой. За шматлікія беззаконьні твае і [за тое,] што памножыліся грахі твае, Я зрабіў гэта табе.
Як крыніца вылівае ваду сваю, так ён вылівае крывадушнасьць сваю. Гвалт і ўціск чуваць у ім, раны і хвароба заўсёды перад абліччам Маім.
Няўжо няма бальзаму ў Гілеадзе? Няўжо няма таго, хто лечыць? Дык чаму няма аздараўленьня для дачкі народу майго?
Што я засьведчу табе? З кім параўнаю цябе, дачка Ерусаліму? Каго параўнаю з табою, каб пацешыць цябе, дзяўчына, дачка Сыёну? Бо вялікая, як мора, загуба твая. Хто можа вылечыць цябе?
І Ён сказаў мне: «Сыне чалавечы, косткі гэтыя — [гэта] ўвесь дом Ізраіля. Вось, яны кажуць: “Высахлі косткі нашыя, і загінула надзея нашая, мы сьсечаныя”.
І ўбачыў Эфраім хваробу сваю, а Юда — рану сваю, і пайшоў Эфраім у Асур, і паслаў да валадара Ярэва, але той ня можа ані аздаравіць вас, ані вылечыць рану вашую.
Бо раны ейныя невылечныя, бо прыйшло [гэта] да Юды, дакранаецца да брамы народу Майго, да Ерусаліму.
Няма лекаваньня хваробе тваёй, балючая рана твая. Усе, хто пачуе вестку пра цябе, будуць пляскаць у далоні над табою, бо да каго ўвесь час не прыходзіла ліхота твая?