І адказаў Майсей, і сказаў: «А калі яны не павераць мне і не паслухаюць голасу майго, бо скажуць: “Не зьявіўся табе ГОСПАД”?».
ЕРАМІІ 1:6 - Біблія (пераклад А.Бокуна) А я сказаў: «Госпадзе ГОСПАДЗЕ! Вось, я ня ўмею гаварыць, бо я яшчэ юнак!» Біблія (пераклад В. Сёмухі) А я сказаў: о Госпадзе Божа! я ня ўмею гаварыць, бо я яшчэ малады. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) І сказаў я: «О Госпадзе, Божа! Дык жа я не ўмею гаварыць, бо я яшчэ юнак!» |
І адказаў Майсей, і сказаў: «А калі яны не павераць мне і не паслухаюць голасу майго, бо скажуць: “Не зьявіўся табе ГОСПАД”?».
I прамовіў Майсей перад абліччам ГОСПАДА, кажучы: «Вось, сыны Ізраіля ня слухаюць мяне; і як жа паслухае мяне фараон? А я [маю] неабрэзаныя вусны».
I Майсей сказаў перад абліччам ГОСПАДА: «Вось, я [маю] неабрэзаныя вусны, і як жа паслухае мяне фараон?»
І я сказаў: «Гора мне! Бо я загублены! Бо я — чалавек з нячыстымі вуснамі, і я жыву сярод людзей з нячыстымі вуснамі, і Валадара, ГОСПАДА Магуцьцяў убачылі вочы мае!»
А я сказаў: «О, Госпадзе ГОСПАДЗЕ, вось, прарокі кажуць ім: “Ня ўбачыце мяча, ня будзе ў вас голаду, бо праўдзівы мір дам вам на месцы гэтым”».
“О, Госпадзе ГОСПАДЗЕ, вось, Ты ўчыніў неба і зямлю вялікай сілаю Тваёю і рамяном Тваім узьнятым. Не складаная для Цябе ніякая рэч.
І скажуць: “Госпадзе ГОСПАДЗЕ! Падманваючы, падмануў Ты народ гэты і Ерусалім, калі казаў: "Супакой будзе вам", а вось меч дакрануўся да душы”.
І я сказаў: «О Госпадзе ГОСПАДЗЕ, вось, душа мая [ніколі] не апаганьвалася, ад маладосьці маёй аж да цяпер я ня еў ані падліны, ані таго, што было разьдзёртае; і не ўваходзіла ў вусны мае мяса нячыстае».
і сказаў яму: “Бяжы, прамоў да юнака гэтага, кажучы: ‘Ерусалім будзе заселены па-за мурамі з прычыны мноства людзей і скаціны ў ім.