Гэта сьвятая [частка] зямлі; яна будзе для сьвятароў, якія служаць пры сьвятыні, якія набліжаюцца, каб служыць ГОСПАДУ; і будзе гэта для іх месца на дамы і [месцам] сьвятым для сьвятыні.
ЕЗЭКІІЛЯ 48:12 - Біблія (пераклад А.Бокуна) будзе частка са [сьвятога] дару зямлі, як сьвятое сьвятых, побач з часткаю лявітаў. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Ім будзе належаць гэтая частка зямлі са сьвяшчэннай дзялянкі, сьвятыня са сьвятынь, каля мяжы Лявітаў. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) І належаць ім будзе частка з асаблівай часткі зямлі, з святога з святых, каля мяжы левітаў; |
Гэта сьвятая [частка] зямлі; яна будзе для сьвятароў, якія служаць пры сьвятыні, якія набліжаюцца, каб служыць ГОСПАДУ; і будзе гэта для іх месца на дамы і [месцам] сьвятым для сьвятыні.
Для сьвятароў пасьвячоных з сыноў Цадока, якія пільнавалі служэньне Маё, якія не блукалі, калі блукалі сыны Ізраіля, як блукалі лявіты,
А лявіты маюць [частку] побач з часткай сьвятароў, даўжынёю ў дваццаць пяць тысячаў [прутоў] і шырынёю ў дзесяць тысячаў [прутоў], разам доўгая на дваццаць пяць тысячаў [прутоў] і шырокая на дзесяць тысячаў [прутоў].
І станецца поле гэтае ў годзе юбілейным свабодным, сьвятым для ГОСПАДА, як поле пад закляцьцем. Станецца яно ўласнасьцю сьвятара.