І выцягнуў ГОСПАД руку Сваю, і дакрануўся да вуснаў маіх, і сказаў ГОСПАД мне: «Вось, Я кладу слова Маё ў вусны твае.
ЕЗЭКІІЛЯ 2:9 - Біблія (пераклад А.Бокуна) І я ўбачыў, і вось, рука, выцягнутая да мяне, і вось, у ёй — скрутак кнігі. Біблія (пераклад В. Сёмухі) І ўбачыў я, і вось рука працягнута да мяне, і вось у ёй - кніжны сувой. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) І паглядзеў я: і вось, выцягнулася рука да мяне, у якой быў скрутак кнігі. |
І выцягнуў ГОСПАД руку Сваю, і дакрануўся да вуснаў маіх, і сказаў ГОСПАД мне: «Вось, Я кладу слова Маё ў вусны твае.
«Вазьмі сабе скрутак кнігі і запішы на ім усе словы, якія Я прамовіў да цябе пра Ізраіль, пра Юду і пра ўсе народы ад дня, калі Я [пачаў] прамаўляць да цябе, ад дзён Ёсіі аж да дня сёньняшняга.
І паклікаў Ярэмія Баруха, сына Нэрыя, і напісаў Барух з вуснаў Ярэміі ў скрутку кнігі ўсе словы ГОСПАДА, якія Ён прамовіў яму.
І сказаў Ён мне: «Сыне чалавечы, зьеш тое, што знайшоў, зьеш скрутак гэты, і ідзі прамаўляць да дому Ізраіля».
І выцягнуў Ён быццам руку, і схапіў мяне за валасы галавы маёй, і Дух падняў мяне ўгару паміж зямлёй і небам, і ў відзежах Божых завёў у Ерусалім у прысенак брамы ўнутранай, зьвернутай на поўнач, там, дзе месца знаходжаньня ідала зайздрасьці, які выклікае гнеў [Божы].
І вось, рука дакранулася да мяне і паставіла мяне на каленях маіх і на далонях рук маіх.
У той момант зьявіліся пальцы рукі чалавечай і пісалі насупраць сьвечніка на тынку сьцяны палацу валадара, і валадар бачыў пясьць рукі, якая пісала.
І ён сказаў мне: “Гэта праклён, які выходзіць на аблічча зямлі; бо кожны, хто крадзе, паводле [напісанага] гэтага будзе зьнішчаны, і кожны, хто прысягае [фальшыва], паводле [напісанага] гэтага будзе зьнішчаны.
Тады Я сказаў: “Вось, іду (на пачатку кнігі напісана пра Мяне) учыніць, Божа, волю Тваю”».