І сказаў [Егу] Бідкару, збраяносцу свайму: «Вазьмі і кінь яго на поле Набота з Езрээлю! Бо ўзгадай, што я і ты ехалі ўдвух за Ахавам, бацькам ягоным, Ахавам, і ГОСПАД узлажыў на яго цяжар:
ЕЗЭКІІЛЯ 12:10 - Біблія (пераклад А.Бокуна) Скажы ім: “Гэта кажа Госпад ГОСПАД. Цяжар адносна ўладара, які ў Ерусаліме, і ўсяго дому Ізраіля, які пасярод яго” Біблія (пераклад В. Сёмухі) Скажы ім: так кажа Гасподзь Бог: гэта - прадвесьце таму, хто ўзначальвае ў Ерусаліме, і ўсяму дому Ізраілеваму, які там. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Скажы ім: гэта кажа Госпад Бог: “Гэты цяжар над кіраўніком, які ў Ерузаліме, і над усім домам Ізраэля, што там знаходзіцца”. |
І сказаў [Егу] Бідкару, збраяносцу свайму: «Вазьмі і кінь яго на поле Набота з Езрээлю! Бо ўзгадай, што я і ты ехалі ўдвух за Ахавам, бацькам ягоным, Ахавам, і ГОСПАД узлажыў на яго цяжар:
А пасьля гэтага, кажа ГОСПАД, Я выдам Сэдэкію, валадара Юды, слугаў ягоных і народ, і тых, хто застанецца ў горадзе гэтым пасьля заразы, мяча і голаду, у рукі Навухаданосара, валадара Бабілонскага, і ў рукі ворагаў іхніх, і ў рукі тых, якія шукаюць душы іхняй, і ён заб’е іх вострывам мяча, і не памілуе іх, і ня будзе шкадаваць іх, і ня будзе мець літасьці”.
І як фігі кепскія, якія нельга есьці, бо яны сапсутыя, кажа ГОСПАД, так Я аддам Сэдэкію, валадара Юды, і князёў ягоных, і рэшту Ерусаліму, тых, якія засталіся ў зямлі гэтай, і жыхароў зямлі Эгіпецкай,
А калі ня выйдзеш да князёў валадара Бабілонскага, тады горад гэты будзе выдадзены ў рукі Халдэйцаў, і яны спаляць яго агнём, і сам ты не ўцячэш ад рукі іхняй».
І ты, сыне чалавечы, зрабі сабе рэчы для выгнаньня, і ўдзень на вачах іхніх выйдзі з месца твайго, і ідзі ў іншае [месца] на вачах іхніх. Можа, яны ўбачаць, хоць яны — дом бунтаўнікоў.
Схавай вострыва ягонае ў похвы. У месцы, дзе ты быў створаны, і ў зямлі, дзе ты нарадзіўся, буду судзіць цябе.
Валадар будзе ў жалобе, князь перапоўніцца замяшаньнем, і рукі народу зямлі гэтай будуць дрыжаць. Я зраблю ім паводле шляхоў іхніх і паводле судоў іхніх буду судзіць іх. І даведаюцца, што Я — ГОСПАД».