ЕЗЭКІІЛЯ 11:25 - Біблія (пераклад А.Бокуна) І я прамовіў да выгнанцаў усе словы ГОСПАДА, якія Ён мне паказаў. Біблія (пераклад В. Сёмухі) І я пераказаў перасяленцам усе словы Госпада, якія Ён адкрыў мне. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) І расказаў я перасяленцам усе справы Госпада, якія Ён мне дазволіў бачыць. |
І ты прамовіш да іх словы Мае, ці будуць яны слухаць, ці адмовяцца, бо яны — бунтаўнікі.
«Сыне чалавечы, Я паставіў цябе вартаваць дом Ізраіля. І ты пачуеш слова з вуснаў Маіх, і папярэдзіш іх ад Мяне.
Калі Я буду прамаўляць да цябе, Я адкрыю вусны твае, і ты скажаш ім: “Гэта кажа Госпад ГОСПАД”. Хто хоча слухаць, няхай слухае, а хто адмаўляецца, той няхай адмаўляецца, бо гэта дом бунтаўнікоў.
І сказаў Ён мне: «Сыне чалавечы, ідзі да дому Ізраіля і прамаўляй да іх словамі Маімі.