I будуць херувімы, распусьціўшы крылы ўгару, захінаць крыламі сваімі накрыўку, а абліччамі сваімі [будуць зьвернуты] адзін да аднаго; да накрыўкі будуць [зьвернутыя] абліччы херувімаў.
ЕЗЭКІІЛЯ 1:6 - Біблія (пераклад А.Бокуна) І кожная мела чатыры абліччы, і кожная мела чатыры крылы. Біблія (пераклад В. Сёмухі) і ў кожнага чатыры твары, і ў кожнага зь іх чатыры крылы; Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Кожная з іх мела па чатыры твары і па чатыры крылы; |
I будуць херувімы, распусьціўшы крылы ўгару, захінаць крыламі сваімі накрыўку, а абліччамі сваімі [будуць зьвернуты] адзін да аднаго; да накрыўкі будуць [зьвернутыя] абліччы херувімаў.
Сэрафімы стаялі вакол Яго; і кожны меў па шэсьць крылаў, і кожны двума закрываў аблічча сваё, і двума закрываў ногі свае, а двума лётаў.
І я бачыў тыя [істоты] жывыя, а вось, адно кола на зямлі пры кожнай з тых чатырох [істотаў] жывых.
А пад прасьцягам былі ўзьнятыя крылы іхнія, адно побач другога; і кожная [істота] мела па два [крылы], якімі закрывалі целы свае.
І выглядалі яны так, нібы кожнае з чатырох мела тую самую форму, і быццам адно кола знаходзілася ў другім.
Кожная [істота] жывая мела па чатыры абліччы. Першае было аблічча вала, другое — аблічча чалавека, трэцяе — аблічча ільва, а чацьвёртае — аблічча арла.