I сталася, калі ён наблізіўся да табару і ўбачыў цяля і танцы, узгарэўся гнеў Майсея, і ён кінуў з рук сваіх табліцы, і разьбіў іх пад гарою.
ДРУГІ ЗАКОН 9:16 - Біблія (пераклад А.Бокуна) І я ўбачыў, і вось, вы саграшылі супраць ГОСПАДА, Бога вашага, і зрабілі сабе літае цяля, і хутка зыйшлі са шляху, які ГОСПАД загадаў вам. Біблія (пераклад В. Сёмухі) і бачыў я, што вы зграшылі супроць Госпада, Бога вашага, зрабілі сабе літае цяля, хутка ўхіліліся з дарогі, наказанае вам Госпадам; Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) І калі я ўбачыў, што вы зграшылі супраць Госпада, Бога вашага, і што зрабілі сабе літае цяля ды што хутка сышлі з дарогі Яго, якую Госпад вам загадаў, |
I сталася, калі ён наблізіўся да табару і ўбачыў цяля і танцы, узгарэўся гнеў Майсея, і ён кінуў з рук сваіх табліцы, і разьбіў іх пад гарою.
І ён узяў [гэта] з рук іхніх, і ўфармаваў яго разцом, і зрабіў з яго цяля літое. I сказалі яны: «Вось бог твой, Ізраілю, які вывеў цябе з зямлі Эгіпецкай».
І я павярнуўся, і зыйшоў з гары, а гара палала агнём, і дьзве табліцы каменныя ў абедзьвух руках маіх.