ДРУГІ ЗАКОН 3:19 - Біблія (пераклад А.Бокуна) Толькі жонкі вашыя, дзеці вашыя і статкі вашыя, — бо ведаю, што маеце вялікія статкі, — застануцца ў гарадах вашых, якія я даў вам, Біблія (пераклад В. Сёмухі) толькі жонкі вашыя і дзеці вашыя і быдла вашае няхай застануцца ў гарадах вашых, якія я даў вам, Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) толькі без жонак, дзяцей і жывёлы. Я ведаю, што вы маеце вялікія статкі, дык яны павінны будуць застацца ў гарадах, якія я вам аддаў, |
І яны падыйшлі бліжэй да яго, і сказалі: «Мы пабудуем загарадкі для авечак і для статкаў нашых і гарады для дзяцей нашых,
Дзеці нашыя, жонкі нашыя, статкі нашыя і ўсё быдла нашае застануцца ў гарадах Гілеаду,
Жонкі вашыя, і дзеці вашыя, і жывёла вашая будуць у зямлі, якую даў вам Майсей за Ярданам, а вы пяройдзеце са зброяй перад братамі вашымі, усе мужныя ваяры, і будзеце дапамагаць ім,