I асьвяціш грудзіну патрасаную і лапатку ўзьнесеную, якія былі патрэсваныя і якія былі ўзьнесеныя з барана пасьвячэньня, які быў для Аарона і які быў для сыноў ягоных.
ДРУГІ ЗАКОН 18:3 - Біблія (пераклад А.Бокуна) І гэта будзе належаць сьвятару ад народу, які складае ахвяры. Калі [складаюць у ахвяру] вала або авечку, даюць сьвятару лапатку, сківіцу і страўнік. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Вось што павінна быць удзелена сьвятарам ад народа, ад тых, што прыносяць у ахвяру валоў альбо авечак: трэба аддаваць сьвятарам лапатку, сківіцы і шлунак; Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Вось што хай належыць па праву святару з таго, што народ складае ў ахвяру: якія складаюць у ахвяру вала або авечку, хай дадуць святару лапатку, сківіцы і страўнік, |
I асьвяціш грудзіну патрасаную і лапатку ўзьнесеную, якія былі патрэсваныя і якія былі ўзьнесеныя з барана пасьвячэньня, які быў для Аарона і які быў для сыноў ягоных.
I будуць яны для Аарона і сыноў ягоных паводле пастановы вечнай ад сыноў Ізраіля, бо гэта ўзьнясеньне, і гэтае ўзьнясеньне мае быць ад сыноў Ізраіля з іхніх ахвяраў мірных, узьнясеньне іхняе для ГОСПАДА.
Пасьля заходу сонца будзе ён ачышчаны, і тады будзе есьці сьвятыя [дары], бо яны ёсьць ежай ягонаю.
А ўсе дары ахвярныя, якія патрэсваюць, [складаючы], сыны Ізраіля, Я даю табе, і сынам тваім, і дочкам тваім як пастанову вечную; кожны чысты ў доме тваім будзе есьці іх.
Табе Я даю ўсю тлустасьць алею, і ўсю тлустасьць віна і збожжа, якое сыны Ізраіля прыносяць ГОСПАДУ як першыя плады.
І ахвяруеш цэласпаленьні твае, мяса і кроў, на ахвярніку ГОСПАДА, Бога твайго; і кроў ахвяраў тваіх выльеш на ахвярніку ГОСПАДА, Бога твайго, а мяса зьясі.