ДАНІІЛА 4:21 - Біблія (пераклад А.Бокуна) вось значэньне, валадару, і вось пастанова Найвышэйшага, якая прыйдзе на пана майго, валадара. Біблія (пераклад В. Сёмухі) дык вось сутнасьць гэтага, цару, і вось вызначэньне Ўсявышняга, якое спасьцігне гаспадара майго, цара: Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) гэта ёсць выясненне, цару, і рашэнне Узвышняга, якое здзейсніцца на гаспадару маім, цару: |
На гары высокай Ізраіля пасаджу яе, і яна пусьціць галіны, і дасьць плод, і станецца кедрам высокім. І абжывуцца на ім усялякія птушкі, і ўсё крылатае абжывецца ў ценю галінаў ягоных.
У галінах ягоных парабілі гнёзды ўсе птушкі нябесныя; а пад гальлём ягоным нараджаліся ўсе зьвяры палявыя, і ў ценю ягоным жылі ўсе народы шматлікія.
І паўсюль, дзе жывуць сыны чалавечыя, зьвяры палявыя і птушкі нябесныя, Ён даў [іх] у руку тваю і паставіў цябе панам над усімі імі. Ты — гэта тая галава з золата.
Ён голасна клікаў і гэтак сказаў: “Сьсячыце дрэва і абсячыце галіны ягоныя, абтрасіце лісьце ягонае і рассыпце плады ягоныя. Няхай зьвяры зыйдуць з-пад яго, птушкі нябесныя — з галінаў ягоных.
А што валадар бачыў Вартаўніка Сьвятога, Які зыйшоў з неба і сказаў: “Сьсячыце дрэва гэтае і зьнішчыце яго, але пакіньце пень каранёў ягоных у зямлі ў ланцугах жалезных і мядзяных сярод зеляніны палявой, і няхай раса нябесная мочыць яго, і са зьвярамі палявымі частка ягоная, аж пакуль сем пораў праміне над ім,” —
І выганяць цябе ад людзей, і са зьвярамі палявымі будзе жытло тваё, і будуць даваць табе есьці траву, як валам, і будзе раса нябесная мачыць цябе, і сем пораў праміне над табою, пакуль ты даведаешся, што Найвышэйшы пануе над валадарствам чалавечым і дае яго, каму хоча.
Яно падобнае да зярняці гарчычнага, якое, узяўшы, пасадзіў чалавек у садзе сваім, і яно вырасла, і сталася вялікім дрэвам, і птушкі нябесныя хаваліся ў галінах ягоных».