I ўзяў Майсей кроў, і пакрапіў народ, і сказаў: «Вось, кроў запавету, які ГОСПАД заключыў з вамі, паводле ўсіх словаў гэтых».
ГАБРЭЯЎ 9:20 - Біблія (пераклад А.Бокуна) кажучы: «Гэта кроў запавету, які даў вам Бог». Біблія (пераклад В. Сёмухі) кажучы: «гэта кроў запавета, які запавядаў вам Бог». Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) кажучы: «Гэта кроў запавету, які Бог паклаў вам». |
I ўзяў Майсей кроў, і пакрапіў народ, і сказаў: «Вось, кроў запавету, які ГОСПАД заключыў з вамі, паводле ўсіх словаў гэтых».
А што да цябе, праз кроў запавету твайго Я выпушчу вязняў тваіх з ямы, у якой няма вады.
бо гэта ёсьць Кроў Мая Новага Запавету, якая праліваецца за многіх дзеля адпушчэньня грахоў.
каб увайшоў ты ў запавет з ГОСПАДАМ, Богам тваім, і прысягай [запячатаў] тое, што сёньня ГОСПАД, Бог твой, заключыў з табою,
А Бог супакою, Які падняў з мёртвых у крыві вечнага запавету вялікага Пастыра авечак, Госпада нашага Ісуса,
І прышлі яны да Егошуа ў табар у Гільгале, і сказалі яму і ўсім мужам Ізраілю: «Прыйшлі мы з далёкай зямлі, і цяпер заключыце запавет з намі».