I зробіш пяцьдзясят гачыкаў мядзяных, і ўложыш гачыкі ў пяцелькі, і злучыш намёт, і будзе ён адным [цэлым].
ВЫХАД 26:12 - Біблія (пераклад А.Бокуна) А лішак, які застанецца ад палотнаў намёту, палова палатна, што засталася, няхай вісіць з задняга боку Сялібы. Біблія (пераклад В. Сёмухі) А лішак, які застаецца ад заслонаў скініі, - палавіна лішняй заслоны хай будзе зьвешана на тыльным баку скініі; Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) А што застанецца з пакрыццяў, якія рыхтуюцца на дах, гэта значыць, адно пакрыццё, якое з’яўляецца больш шырокім, — накрый з сярэдзіны яго задні бок скініі; |
I зробіш пяцьдзясят гачыкаў мядзяных, і ўложыш гачыкі ў пяцелькі, і злучыш намёт, і будзе ён адным [цэлым].
А локаць з аднаго і локаць з другога боку, якія застануцца ад даўжыні палотнаў намёту, няхай вісяць па баках сялібы, з аднаго і з другога боку прыкрываючы яе.
I зробіш палотны з казінае [поўсьці] для намёту Сялібы, адзінаццаць палотнаў зробіш іх.