I сказаў Ляван: «Крушня гэтая — сьведчаньне паміж мною і табою сёньня». Таму і назвалі імя ейнае Галед
БЫЦЦЁ 31:52 - Біблія (пераклад А.Бокуна) Сьведкам [будзе] крушня гэтая і сьведкам [будзе] слуп, што ані я не перайду да цябе за гэтую крушню і за гэты слуп, ані ты не пяройдзеш да мяне за гэтую крушню і за гэты слуп з ліхім [намерам]. Біблія (пераклад В. Сёмухі) гэты курган сьведка, і гэты помнік сьведка, што ні я не перайду да цябе за гэты курган, ні ты не пяройдзеш да мяне за гэты курган і за гэты помнік, дзеля ліха; Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Гэты курган і камень будуць сведкамі, што я не перайду за гэты курган, ідучы да цябе, і што ты не пяройдзеш за гэты курган і гэты камень дзеля ліхога. |
I сказаў Ляван: «Крушня гэтая — сьведчаньне паміж мною і табою сёньня». Таму і назвалі імя ейнае Галед
I сказаў Ляван Якубу: «Вось крушня гэтая, і вось слуп, які я паставіў паміж мною і табою.
Бог Абрагама і Бог Нахора, Бог бацькоў іхніх няхай судзіць нас». I прысягнуў Якуб на [Таго, Каго] баіцца бацька ягоны Ісаак.
але як сьведчаньне паміж намі і вамі, і паміж нашчадкамі нашымі, што мы хочам выконваць службу ГОСПАДА перад абліччам Ягоным праз цэласпаленьні нашыя, ахвяры крывавыя і ахвяры мірныя”. І ня скажуць заўтра сыны вашыя сынам нашым: “Вы ня маеце часткі ў ГОСПАДА”.